Знайсці
07.02.2020 / 17:522РусŁacБел

Былая жонка скрала ў жыхара Баранавіч каштоўную манету, але прадала яе ў 4 разы танней, чым магла б

У жыхара Баранавіч скралі сямейную рэліквію — каштоўную манету царскай чаканкі з выявай цара Мікалая II, якая дасталася яму ад дзеда. Пра наяўнасць такой у пацярпелага ведалі нямногія, паведамляе міліцыя.

Аператыўнікі вызначылі кола падазраваных, туды патрапіла былая жонка пацярпелага: сямейная пара доўгі час жыла разам, пакуль жанчына не пачала злоўжываць спіртным, з-за чаго потым страціла працу. Пасля разводу экс-муж і жонка засталіся пад адным дахам, але свой пакой мужчына замыкаў на ключ.

Са слоў аператыўнікаў, гаспадар кватэры неаднаразова заяўляў у міліцыю пра крадзяжы свайго заручальнага пярсцёнка, аднак штораз жанчына паспявала выкупіць яго з ламбарда. У выпадку з манетай такая схема не прайшла: сямейную каштоўнасць жанчына прадала мясцоваму калекцыянеру, але прадала яе мінімум у 4 разы танней — нумізматы ацэньваюць рэдкую манету ў 800 рублёў.

Завялі крымінальную справу за крадзеж.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031