Знайсці
04.02.2020 / 16:0915РусŁacБел

Пуцін: Я прапанаваў папраўкі ў Канстытуцыю не для таго, каб падоўжыць паўнамоцтвы

Папраўкі ў Канстытуцыю Уладзімір Пуцін прапанаваў «не для таго, каб працягнуць свае паўнамоцтвы». Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці ў Чарапаўцы (трансляцыю вёў тэлеканал «Расія 24»), піша РБК.

У Пуціна спыталі, ці мае сэнс пасля правядзення ўсенароднага галасавання аб папраўках у Канстытуцыю праводзіць яшчэ і выбары прэзідэнта ў 2024 годзе. «Пазначыўшы сваю волю [на рэферэндуме], мы выкажам пэўны вотум даверу да вас, як да чалавека, які ўнёс гэтыя папраўкі. Ці мае сэнс праводзіць потым выбары прэзідэнта, калі ўжо зараз на гэтым этапе мы сваю пазіцыю пазначым?» — спытала адна з удзельніц сустрэчы, прамаўляючы ад вучняў школы, якую яна прадстаўляе.

«На мой погляд, папраўкі, якія я прапанаваў, прадыктаваныя проста жыццём», — сказаў прэзідэнт Расіі. Ён адзначыў, што ўдзельнікі сустрэчы, якія задалі пытанні адносна тых сфер, у якіх яны з'яўляюцца спецыялістамі, «адчуваюць і бачаць, што трэба нешта зрабіць для таго, каб сітуацыю палепшыць». «Вось тое ж самае з тымі папраўкамі, якія я высунуў», — дадаў Пуцін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930