Знайсці
04.02.2020 / 14:346РусŁacБел

БТ анансавала ў вячэрнім прайм-тайме фільм «Цукровая мафія» — пра затрыманне кіраўнікоў цукровых заводаў

«Як страты на цукровых заводах звязаныя з асабістымі інтарэсамі іх кіраўнікоў? Праз якія схемы ўдавалася браць велізарныя хабары? Глядзіце сёння ў «Панараме» вялікае расследаванне Агенцтва тэленавін «Цукровая мафія» — гаворыцца ў анонсе на сайце БТ.

Пра магчымае затрыманне кіраўнікоў усіх чатырох цукровых заводаў у Беларусі стала вядома 26 студзеня.

27 студзеня яны не выйшлі на працу. Усе гэтыя дні КДБ і СК адмаўляліся ад каментароў. Затое сёння сітуацыю пракаментаваў А. Лукашэнка.

«Такога ў Беларусі яшчэ не было, — заявіў ён у Добрушы. — Яны стварылі ў Маскве «пракладку» — гандлёвы дом. Паставілі туды сваіх. З заводаў па дэмпінгавых цэнах прадавалі гандлёваму дому беларускі цукар. Тыя, павялічыўшы цану, прадавалі на рынку. Розніцу хабарамі аддавалі дырэктарам заводаў».

Кіраўнік дзяржавы таксама распавёў, які факт яго абурыў больш за ўсё: «Даўно на кантролі гэтае пытанне спецслужбы вялі. Мне далажылі, што за бясцэнак прадавалі гандлёваму дому гэты цукар, а частка па нейкай там павялічанай цане вярталася ў Беларусь. Можа быць, цукар нават не вывозілі ў Маскву і назад не завозілі. А дакументы ішлі туды, іх пераафармлялі і тут проста з заводаў на наш рынак пастаўлялі гэты цукар з маржой. А потым гэтую маржу дзялілі на хабары. Гэта што, нармальна?»

«Там трапіліся і з пагонамі людзі. Сказаў: усіх пад мятлу ў камеру. Усіх. Нават вось самалёт, нельга было раней затрымаць аднаго з дзеячаў. Вярнуць сказаў самалёт з Заходняй Еўропы, пасадзіць і дастаць іх адтуль. Вярнулі самалёт, дасталі і адправілі ў следчы ізалятар. Вельмі жорсткае будзе стаўленне да гэтага», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930