Знайсці
03.02.2020 / 14:44

«Янушкевіч» амаль дамовіўся аб выданні другой кнігі пра Гары Потэра па-беларуску

Павялічыць

Перамовы пра выданне беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і таемны пакой» блізкія да завяршэння. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавёў выдавец Андрэй Янушкевіч:

«У нядзелю [9 лютага] на стэндзе выдавецтва «Янушкевіч» на Мінскім кніжным кірмашы адбудзецца сустрэча з перакладчыцай Аленай Пятровіч [у 2019 годзе яна пераклала на беларускую мову кнігу «Гары Потэр і філасофскі камень»]. Калі ўсё будзе добра, на гэтай сустрэчы мы абвесцім дату рэліза другой кнігі».

Перамовы з уладальнікамі правоў на кнігі пра прыгоды Гары Потэра ідуць па кожнай кніжцы асобна. Як распавёў спадар Янушкевіч, першапачаткова ў іх увогуле былі сумневы ў мэтазгоднасці выдання серыі пра Гары Потэра па-беларуску — маўляў, у нашым рэгіёне ўсе, хто хацеў, ужо прачыталі яе па-руску. Але выдавец здолеў упэўніць іх — і не памыліўся.

«Большасць з тых, хто прыходзіў па гэтую кнігу да нас у выдавецтва, рускамоўныя, — працягвае Андрэй Янушкевіч. — Яны ўжо чыталі кнігі пра Гары Потэра па-руску, але цяпер захацелі і па-беларуску прачытаць. А былі і такія, хто казаў мне, што дэякуючы гэтай кнізе ўпершыню са школьных часоў прачыталі нешта па-беларуску, акрамя дарожных знакаў».

Цікавасць да першай жа кнігі — вельмі вялікая: наклад з двух тысяч асобнікаў ужо амаль разышоўся. «Гары Потэр і філасофскі камень» стаў адной з самых паспяховых кніг па-беларуску ў 2019 годзе — нават нягледзячы на тое, што выйшаў толькі ў сярэдзіне снежня.

Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30