Даслаць навіну
Знайсці
03.02.2020 / 14:45 3

Што мы слухалі ў студзені — дзесяць найлепшых альбомаў месяца АЎДЫЯ

Незаўважна праляцеў першы месяц новага года. Музычныя гіганты пакуль не парадавалі сваіх прыхільнікаў навінкамі, але ў студзені дакладна не было сумна. Як заўсёды, прыводзім найбольш цікавыя рэлізы ў нашым топе.

Apocalyptica — Cell-0

Павялічыць

Для працы над сваім папярэднім альбомам Shadowmaker фінскі калектыў у свой склад запрасіў спевака Фрэнка Перэза. Адыход ад класічнага ўяўлення пра Apocalyptica як пра інструментальны гурт раззлаваў фанатаў, хаця альбом атрымаўся выдатным.

У выніку гэта вылілася ў першы за 17 гадоў цалкам інструментальны альбом. Такім чынам фіны паспрабавалі вярнуцца да вытокаў і адначасова дадаць новых фарбаў у сваю творчасць.

Mac Miller — Circles

Павялічыць

Рэпер Мак Мілер памёр падчас працы над гэтым альбомам, які першапачаткова мусіў стаць працягам псіхатэрапеўтычнага альбома Swimming, дзе лірычны герой вучыўся плаваць, каб не патануць.

У альбоме Circles герой нібыта ходзіць заўсёды па кругу. Гэты пасыл мог бы быць даволі банальным, калі б не стаў месэджам пасмяротнага альбома.

Eminem — Music To Be Murdered By

Павялічыць

Маршал Брус Мэтэрс III нечакана выпусціў свой адзінаццаты альбом. Як і з папярэднім рэлізам, не было аніякай рэкламнай кампаніі.

Эмінем, як заўсёды, правакатыўна і злобна асвятляе праблемы і свежыя раны амерыканскага грамадства, застаючыся ледзь не апошнім воінам хіп-хоп сцэны, пакуль Снуп Дог піша кулінарныя кнігі, а Джэй Зі выступае на падпеўках у жонкі.

Але пытанне: ці патрэбны таму грамадству, якое цяпер любіць прымітыўны хіп-хоп, такі Эмінем? Ці не выглядае новы альбом бурчаннем злобнага дзеда?

Bombay Bicycle Club — Everything Else Has Gone Wrong

Павялічыць

Раварысты вярнуліся пасля чатырохгадовага перапынку са светлым і пазітыўным альбомам. З ім добра прачынацца ў выходны дзень, ладзіць шпацыры або ехаць у горад мары. За гэта іх і любяць: яны захоўваюць свой стыль у музычным віры, дзе прынята пастаянна мяняцца.

Boris Brejcha — Space Diver

Павялічыць

Адзін з найбольш вядомых нямецкіх электроншчыкаў Барыс Брэйча стварыў свой уласны жанр «хай-тэк мінімал» на мяжы тэхна, трансу і хаўсу, у якім стварае ўжо амаль два дзясяткі гадоў.

Space Diver — гэта ягоны дзявяты альбом, у якім ён расказвае пра тое, што было для яго важным у апошнія гады.

Pet Shop Boys — Hotspot

Павялічыць

Знакаміты дуэт працуе паводле прынцыпу: «Не трэба рамантаваць тое, што добра працуе». Удзельнікам Pet Shop Boys ужо за 60, але яны не імкнуцца маладзіцца, застаючыся самімі сабою, і радуючы прыхільнікаў новымі рэлізамі.

Bohren & der Club of Gore — Patchouli Blue

Павялічыць

Як мы зразумелі з гісторыі Барыса Брэйчы, немцам досыць сумна ствараць у межах аднаго жанру, і яны ствараюць сабе новыя.

Bohren & Der Club Of Gore лічацца пачынальнікамі жанру dark jazz — сумесі эмбіенту, року и джазу. Музыка атмасферная, павольная, трывожная і дэпрэсіўная.

Dubioza Kolektiv — #fakenews

Павялічыць

Ведаеце пра дзікі захад? Дык трымайце ж прывітанне з дзікага ўсходу ад самага вядомага гурта Босніі і Герцагавіны. Dubioza Kolektiv — гэта гарачы кактэйль са ска, рэгі, хіп-хопу і балканскіх матываў на вострасацыяльныя тэмы.

Гурт прынцыпова выкладвае свае альбомы ў адкрыты доступ і мужна змагаецца з эпохай спажывання.

П****фильмы — Это пройдет

(асцярожна, у песнях ёсць нецэнзурная лексіка)

Павялічыць

За 10 гадоў свайго існавання «ПФ» прайшлі шлях ад рэпетыцый у гаражах да солд-аўтаў на галоўных пляцоўках і інтэрв'ю ў Дудзя. Але папулярнасць толькі дапамагае галоўнаму на сёння панк-гурту Расіі даносіць месэджы аб актуальных праблемах грамадства.

Ціма Беларускіх — Моя кассета — твой первый диск

Павялічыць

Як і летась, у апошні дзень студзеня Ціма Беларускіх выклаў у сеціва свой новы альбом.

Песні з леташняга «Укантакце» праслухалі больш за 1 мільярд разоў, цяпер чарга біць рэкорды новаму альбому.

А што вы слухалі ў студзені? Пішыце ў каментарах

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Піліп Каваленка

15
Брыдкая пачвара / адказаць
03.02.2020 / 15:41
Як, пры жывых «Леніградзе", "Элізіўме",Тараканах, Северным флоце—«Парнафільмы" могуць быць галоўным панк-гуртом Расеі?
2
Марыюш Пудзяноўскі / адказаць
03.02.2020 / 16:53
Брыдкая пачвара, вось гэта навіна: кан'юктуршчык Шнур - панк))
0
Пісарчук / адказаць
06.02.2020 / 00:06
Навіна для аматараў панк-рока. Беларускі гурт "Ня варта" выпусціў у студзені EP "Падрываць". І, трэба сказаць, добра так падрываюць! Крутая праца! Тое ж магу напісаць пра альбом мінскага гурта HOMAN "Гвалт", які выйшаў напрыканцы снежня. Не трэба бегчы за вастрынёй выказванняў да Парнафільмаў (хаця і яны, і згаданы Элізіум, і Тараканы! добра выдаюць ваце пілюляў з расійскай сцэны), у нас хапае сваіх смелых музыкаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30