Знайсці
02.02.2020 / 15:099РусŁacБел

«Яўрэі Расіі» адказалі на ідэю патрыярха Кірыла ўпісаць рэлігію ў Канстытуцыю

Прэзідэнт Расійскага яўрэйскага кангрэса Юрый Канер выказаўся пра ідэю згадкі рэлігіі ў Канстытуцыі Расіі, піша lenta.ru.

Па словах Канера, паняцце Бога занадта абстрактнае, каб выкарыстоўваць яго ў юрыдычным дакуменце, паколькі прадстаўнікі кожнай рэлігіі ўкладаюць у яго нешта сваё.

Канер лічыць, што трэба агаворваць не агульныя развагі, а канкрэтныя прапановы. «Наогул усе канстытуцыі ў свеце зробленыя для таго, каб наблізіць чалавека да Бога і паводзіны чалавечыя да таго, як гэта прадпісана большасцю рэлігій. Многія канстытуцыі пра тое, як мараль сфармуляваная ў зразумелых юрыдычна для людзей тэрмінах. Уся Канстытуцыя пра набліжэнне чалавека да Бога», — падкрэсліў ён.

Па словах Канера, галоўнае — каб Канстытуцыя не супярэчыла канонам рэлігій, а згадваць у ёй Бога не абавязкова.

Раней 1 лютага патрыярх РПЦ Кірыл прапанаваў упісаць у Канстытуцыю Расіі згадку пра Бога. Ён падкрэсліў, што кажа не толькі пра праваслаўных.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930