Знайсці
27.01.2020 / 07:263РусŁacБел

18-гадовая Білі Айліш перамагла ў галоўных намінацыях «Грэмі», у тым ліку з песняй Bad Guy

Амерыканская спявачка Білі Айліш атрымала «Грэмі» у пяці з шасці намінацый — «Песня года», «Найлепшы новы выканаўца», «Запіс года», «Альбом года» і «Найлепшы вакальны поп-альбом». 62-я штогадовая цырымонія ўручэння ўзнагарод «Грэмі» праходзіла ў «Стэйплс-цэнтры» ў Лос-Анджэлесе.

Артыстцы ўдалося ўзяць ўзнагароды ва ўсіх найбольш прэстыжных намінацыях, нефармальна званых «Вялікая чацвёрка», куды ўваходзяць «Песня года», «Лепшы новы выканаўца», «Альбом года» і «Запіс года».

У намінацыі за званне «найлепшай песні года» яна перамагла з Bad Guy. У гэтай намінацыі таксама змагаліся «Truth Hurts» Лізо, «Always Remember Us This Way» Лэдзі Гага, «Bring My Flowers Now» кантры-выканаўцы Тані Такер, «Hard Place» H.E.R., «Lover» Тэйлар Свіфт, «Norman F *** ing Rockwell» Ланы Дэль Рэй і «Someone You Loved» Льюіса Капальдзі.

Таксама Білі Айліш атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом — «When We All Fall Asleep, Where Do We Go?»

У гэтай намінацыі таксама былі прадстаўленыя Беёнсе з альбомам «The Lion King: The Gift», Арыяна Грандэ і «thank u, next», Эд Шыран з альбомам «No.6 Collaborations Project», а таксама альбом Тэйлар Свіфт «Lover».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031