Знайсці
20.01.2020 / 08:151РусŁacБел

У Кітаі трэці чалавек памёр ад новага віду пнеўманіі, заражаных можа быць каля дзвюх тысяч

Лік заражаных невядомым раней відам каранавіруса ў кітайскім горадзе Ухань вырасла да 198 чалавек. Аб гэтым паведамляецца на сайце муніцыпальнага камітэта па справах аховы здароўя, піша rbc.ru.

Паводле звестак камітэта, колькасць загінуўшых ад новай пнеўманіі дасягнула трох чалавек.

У бальніцах застаюцца 170 пацыентаў, 35 з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане і дзевяць — у крытычным. Аднак 25 хворых вылечылі.

Паводле Цэнтра глабальнага аналізу інфекцыйных захворванняў пры Імперскім каледжы Лондана, лік патэнцыйна заражаных новым відам каранавіруса можа перавышаць 1,7 тыс. чалавек.

У канцы снежня ў горадзе Ухань зафіксавалі 27 выпадкаў захворвання невядомай раней пнеўманіяй, большасць з іх працавалі на мясцовым рынку морапрадуктаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930