Знайсці
17.01.2020 / 08:379РусŁacБел

У спрэчцы дэмакратаў за прэзідэнцкі фатэль у ЗША з'явіўся новы лідар

Фота з Вікіпедыі

Гэта Берні Сандэрс, які ўпершыню дагнаў па папулярнасці Джо Байдэна сярод выбаршчыкаў, якія гатовыя галасаваць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Такія вынікі прадэманстравала апытанне, якое Reuters правяло сумесна з Ipsos на гэтым тыдні.

У адпаведнасці з гэтымі звесткамі, рэйтынг Сандэрса толькі за апошні тыдзень вырас на 2%. Цяпер яго гатовыя падтрымаць 20% выбаршчыкаў ад Дэмакратычнай партыі. Ранейшы лідар — Джо Байдэн - заручыўся падтрымкай 19% апытаных.

Далей у рэйтынгу ідуць Элізабэт Уорэн (12%), Майкл Блумбэрг (9%), Піт Бутыджыдж (6%).

Апытанне таксама паказала, што прыкладна 20% выбаршчыкаў пакуль не вызначыліся з тым, каго яны падтрымаюць на выбарах. Пры гэтым большасць апытаных дапусцілі, што па ходзе выбарчай кампаніі могуць змяніць сваё меркаванне.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у лістападзе 2020 года. Дэмакраты павінны вызначыцца з кандыдатам у ліпені. 

Адметна што, апроч Бутыджыджа, усе астатнія прэтэндэнты паважнага веку. Сандэрсу — 78 гадоў, Блумбергу і Байдэну — 77, Уорэн — 70. Трампу — 73. Бутыджыджу ўсяго 37 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930