Жыхар Ашмян паспрабаваў скрасці металалом. Яго не спыніў нават гаспадар
Увечары 11 студзеня жыхар Ашмян вяртаўся ад гасцей са сваёй жонкай на асабістым аўтамабілі.
Ён праязджаў міма аднаго з прыватных дамоў па вуліцы Чкалава, убачыў пры дарозе металалом. Папрасіў жонку спыніцца, стаў апускаць жалеза ў машыну.
У гэты момант гаспадар маёмасці выйшаў з дому і ўбачыў тое, што адбываецца. Ён паспрабаваў перашкодзіць дзеянням мужчыны, але той працягнуў пагрузку.
Праз некалькі хвілін на месца прыехаў знаёмы ўладальніка металалому. Ён перагарадзіў дарогу аўто і паведаміў пра тое, што адбываецца ў праваахоўныя органы.
На паведамленне прыбылі супрацоўнікі дэпартамента аховы. Яны затрымалі падазраванага, выкрадзенае маёмасць канфіскавалі і вярнулі ўладальніку.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Гэта было канкрэтнае шкодніцтва». Як бухгалтар ледзь не абанкруціў беларускае кафэ ў Вільні
 5
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера