Знайсці
13.01.2020 / 11:045РусŁacБел

Дзяўчына гуляла з сябрам па сетцы і выратавала яму жыццё, знаходзячыся на іншым баку планеты

Фота з фэйсбука

Амерыканка Дыа Латора выратавала жыццё свайму сябру з Вялікабрытаніі Эйдану Джэксану, знаходзячыся пры гэтым больш за восем тысяч кіламетраў ад яго. Пра гэта піша Liverpool Echo.

Латора і Джэксан гулялі па сетцы ў той момант, калі ў брытанца адбылася сутарга. Дзяўчына пачула характэрныя гукі праз слухаўкі і спытала ў сябра, ці ўсё з ім добра. Пасля таго як ён не адказаў, Латора выклікала экстранныя службы, бо ведала хатні адрас Джэксана.

У дзяўчыны не было нумара бацькоў хлопца, таму яна не змагла папярэдзіць іх пра здарэнне. Яны знаходзіліся на першым паверсе дома, у той час як Джэксан сядзеў у пакоі на другім. Яны даведаліся пра тое, што яму дрэнна, толькі тады, калі ўбачылі паліцэйскія машыны.

Праваахоўнікі патлумачылі, што ім паступіла тэлефанаванне з ЗША, што па гэтым адрасе знаходзіцца мужчына без прытомнасці. Яны падняліся наверх і выявілі Джэксана ў дэзарыентаваным стане. Пасля аказання першай дапамогі хлопцу стала лепш.

Маці брытанца распавяла, што першая сутарга ў яе сына адбылася ў маі 2019 года. Цяпер яго змясцілі ў бальніцу. Бацькі асабіста выказалі падзяку Латоры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930