Знайсці
08.01.2020 / 17:5416РусŁacБел

Аляксандр Каваленя і цесць Фёдара Поўнага атрымалі прэмію «За духоўнае адраджэнне»

Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, паведамляе БелТА.

Сярод тых, хто атрымаў гэтую прэмію — скандальны гісторык, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя. Ён атрымаў гэтую прэмію ў складзе аўтарскага калектыву за стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі». Разам з ім прэмію атрымалі галоўны рэдактар ​​РУП «Белкартаграфія» Галіна Ляхава, дырэктар ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Вячаслаў Насевіч.

Нагадаем, раней гісторыка Каваленю назвалі «навукоўцам года» Акадэміі навук.

Каваленя быў адным з аўтараў радыкальна саветафільскага, бескрытычнага да таталітарнага мінулага і далёкага ад мэйнстрыму сучаснай беларускай гістарычнай думкі артыкула «Да пытання аб гістарычнай палітыцы».

Таксама Каваленя лічыць, што Тадэвуша Касцюшку нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі. Ён заяўляў, што калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі.

Чытайце таксама:

Скандальнага гісторыка Каваленю прызналі ў Акадэміі навук «навукоўцам года»

Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі

Сілавікі і афіцыйныя гісторыкі апублікавалі артыкул «Да пытання аб гістарычнай палітыцы»

У спісе лаўрэатаў прэміі ёсць таксама настаяцель прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іван Харашэвіч «за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы». Харашэвіч з'яўляецца цесцем Фёдара Поўнага.

Спецыяльную прэмію атрымаў расійскі артыст Ігар Круты «За распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930