Знайсці
07.01.2020 / 12:3155РусŁacБел

Лукашэнка: Трэба захаваць нашу краіну, нашу незалежнасць

Аляксандр Лукашэнка на Раство прыехаў у храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» на тэрыторыі Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, піша БелТА.

Ён адзначыў, што 2019 год быў няпростым для краіны, і для кожнага чалавека паасобку ён склаўся па-рознаму. «Але ў цэлым усе вы кажаце, што гэта быў неблагі год. Гэта быў складаны перыяд нашага жыцця. І, як я заўсёды кажу, што самае — тое, што выклікае ў нас насцярожанасць (нават не небяспеку), — гэта эканоміка. Бо гэта жыццё нашых людзей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Вы бачыце, што адбываецца ў свеце, што робіцца на міжнароднай арэне. Гэта цяжкі перыяд. Усе прадракаюць рэцэсію ў сусветнай эканоміцы, застой. Але росту ніхто не прагназуе», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў аб сваім навагоднім звароце, канкрэтызаваў яго: «Казаў я аб тым, што год будзе няпростым. Год будзе для кагосьці цяжкім, для кагосьці не вельмі. Але будзе вельмі няпросты год. І нам трэба шмат зрабіць для таго, каб гэтак жа годна прайсці яго, захаваўшы нашу краіну, сваю незалежнасць».

Лукашэнка нагадаў, што ў жыцці краіны былі няпростыя часы. «Знаходзіліся мы і ў блакадзе, і ў ізаляцыі, і санкцыі ўводзілі супраць нас. Мы — не Расія і іншыя буйныя дзяржавы, не Еўрасаюз. І нам было няпроста. Але толькі дзякуючы нашай еднасці мы выстаялі. У гэтым адзінстве залог усіх нашых поспехаў. І ў гэтым адзінстве вельмі вялікую ролю адыграла наша Царква — усё канфесіі (наша вялікая Царква), не толькі праваслаўныя, не толькі каталікі (я маю на ўвазе хрысціян) - усе канфесіі нашай краіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930