Знайсці
03.01.2020 / 17:306РусŁacБел

СМІ: Іран рыхтуе кібератакі на ЗША ў адказ на забойства Сулеймані, а таксама можа напасці на Ізраіль

Амерыканская адміністрацыя рыхтуецца да таго, што іранскія ўлады ў адказ на забойства ў Іраку генерала Касема Сулеймані могуць здзейсніць кібератакі супраць ЗША. Пра гэта паведаміў у пятніцу партал навінаў Axios са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе, піша tass.ru.

Па іх словах, амерыканскія ўлады «адчуваюць асаблівую занепакоенасць» у сувязі з магчымым правядзеннем Тэгеранам кібератак. Такі крок яны лічаць «найбольш верагодным» у адказ на забойства іранскага генерала.

«Прэзідэнт [ЗША Дональд Трамп], які хацеў вярнуць дадому войскі, зараз уцягнуты ў самы напружаны канфлікт з Іранам у найноўшай гісторыі. <…> Цяпер Трампу давядзецца рыхтавацца да беспрэцэдэнтнай рэакцыі з боку Ірана і, хутчэй за ўсё, да ўзмацнення нападаў на амерыканскія войскі на Блізкім Усходзе», - лічыць партал.

У прыватнасці, на думку Axios, гаворка можа ісці і пра напад на Ізраіль, які з'яўляецца саюзнікам ЗША.

У чацвер кіраўнік уплывовай няўрадавай арганізацыі Рада па міжнародных справах Рычард Хаас, які займаў раней пасаду кіраўніка аддзела палітыкі ў Дзярждэпартаменце ЗША, адзначыў: «Можаце не сумнявацца, любая вайна з Іранам не будзе падобная на вайну ў Персідскай затоцы 1990 года або ваенныя дзеянні ў Іраку 2003 года. Яна будзе весціся па ўсім рэгіёне з выкарыстаннем шырокага спектру сродкаў супраць шырокага спектру цывільных, эканамічных і ваенных цэляў. Рэгіён (а магчыма і свет) стане полем бою», - напісаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031