Знайсці
03.01.2020 / 13:462РусŁacБел

Дзярждэпартамент заклікае амерыканцаў пакінуць Ірак

Пасольства ЗША ў Багдадзе заклікала суайчыннікаў аператыўна пакінуць Ірак на фоне ускладнення становішча ў краіне пасля забойства камандуючага сіламі спецыяльнага прызначэння «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані, піша tass.ru. Пра гэта гаворыцца ў заяве амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Цана нафты можа ўзляцець да нябёс, пасля таго як амерыканцы ракетным ударам забілі іранскага камандуючага

«У сувязі з узмацненнем напружанасці ў Іраку і рэгіёне пасольства ЗША [у Багдадзе] заклікае амерыканскіх грамадзян… неадкладна пакінуць Ірак, — гаворыцца ў тэксце. — Грамадзянам ЗША варта адправіцца [на радзіму] самалётам, калі гэта магчыма, а ў выпадку няўдачы — скарыстацца наземнымі відамі транспарту для выезду ў іншую краіну».

Адзначаецца, што пасольства таксама прыпыняе прадастаўленне консульскіх паслуг да далейшага распараджэння. «Грамадзяне ЗША не павінны набліжацца да пасольства», — дадалі ў дыпмісіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031