Знайсці
12.12.2019 / 10:281РусŁacБел

«Студэнтка года» захапляецца Багдановічам і піша вершы па-беларуску

Днямі адбыўся традыцыйны конкурс «Студэнт года» БРСМ, у ім перамагла Дар'я Паўлоўская з Баранавічаў— студэнтка 4-га курса БарДУ, лінгвіст. 

Фота: Мінск-Навіны

Дар'я расказала «Нашай Ніве», што, апроч захаплення навукай, любіць і літаратуру, яе любімы паэт — Максім Багдановіч. 

І сама яна часам піша вершы. Глядзіце: 

Калi паеду за мяжу,
Тады я кожнаму скажу
Таму, хто ў мяне спытаецца:
«Як та краiна называецца,
Дзе над палямi i лясамi
Лунае бусел з белымi крыламi,
Дзе конiкi стракочуць у полi,
I ў шахтах дабываюць солi,
Бяжыць дзе Прыпяць праз Палессе,
Грыбоў i ягад шмат у лесе,
Азёры прыцягаюць прыгажосцю,
I ў кожнай хаце рады госцю?»
Скажу, бо вельмi ганаруся
Краiнай гэтай — Беларуссю.

Мама ў Дар'і выкладчыца, бацька — юрыст. Чым патлумачыць выбар беларускай мовы для напісання вершаў яна не ведае і кажа, што «часам проста ліецца само». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930