Знайсці
07.12.2019 / 19:23РусŁacБел

Брата забітага сектантамі ў Расіі 9-гадовага беларуса змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Брата забітага ў Екацярынбургу (РФ) дзевяцігадовага хлопчыка змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу разам з яшчэ двума дзецьмі, бацькі якіх былі ў секце. Пра гэта tass.ru паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

«У псіхіятрычную лякарню паступілі трое дзяцей, бацькі якіх былі ў секце. Сярод іх — старэйшы брат загінулага дзіцяці, яму 12 гадоў, ён ніколі не вучыўся ў школе», - сказаў суразмоўца агенцтва. Дзеці праходзяць поўнае абследаванне, бо зазналі псіхічны ціск.

У канцы лістапада ў Екацярынбургу знайшлі цела 9-гадовага хлопчыка. Высветлілася, што яго бацькі — члены секты «Вучні Хрыста», якую арганізавала нейкая Земфіра Гайнуліна, якая сама сябе называе Фамар.

40-гадовы Іван Казанцаў сек сына розгамі, заткнуўшы малому рот кляпам. У выніку, хлопчык задыхнуўся, тады Казанцаў паклікаў Гайнуліну, каб тая ажывіла малога. Не атрымалася. Тады цела хлопца закапалі ў парку.

Іван Казанцаў з жонкай пэўны час жылі ў Беларусі: ён расіянін, але жонка мае беларускае грамадзянства. Беларусам быў і іх забіты сын.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031