Знайсці
05.12.2019 / 16:5411РусŁacБел

Журналіст у пытанні Мядзведзеву пераблытаў Аляксандра III з Аляксандрам I. А той у адказ пераблытаў Аляксандра II з Аляксандрам I

Журналіст тэлеканала «Звезда» падчас прэс-канферэнцыі Дзмітрыя Мядзведзева задаў прэм'еру пытанне аб расійскіх навукоўцах, але пераблытаў імператара Аляксандра III з Аляксандрам I, а Мядзведзеў у адказе пераблытаў Аляксандра I з Аляксандрам II. На гэта звярнуў увагу телеграм-канал «метадычкі», піша tvrain.ru

Карэспандэнт пытаўся Мядзведзева пра спосаб утрымаць расійскіх вучоных у краіне.

Журналіст: «Адны лічаць, што трэба прывязваць да пэўнага месца працы на пяць-шэсць гадоў, іншыя, апаніруючы ім, кажуць пра тое, што … нават узгадваюць словы Аляксандра III, калі яму прапаноўвалі абрэзаць лебедзям крылы, ён казаў, што карміць трэба лепш, яны не будуць злятаць».

Дзмітрый Мядзведзеў адказаў: «Абрэзаць трэба акуратна, у такіх выпадках, дарэчы, наколькі я разумею, цытата, якую вы прывялі, звычайна кажуць пра тое, што гэта сказаў нават не Аляксандр III, а Аляксандр II, і ён не казаў гэтага, пра гэта сказалі ў рэкламе на адным з каналаў, прапісаўшы гэта Аляксандру II».

Прэм'ер-міністр Расіі меў на ўвазе рэкламу банка «Імперыял», якая транслявалася ў 1990-я гады. Яна сапраўды была знятая па матывах гістарычнага анекдота і ў ёй фігураваў Аляксандр II.

Аднак першапачаткова гэты анекдот у сваёй кнізе 1832 года «Прыватная рыторыка» прыводзіць прафесар Царкасельскага ліцэя і настаўнік Аляксандра Пушкіна Мікалай Кашанскі, але ён піша пра Аляксандра I.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031