Знайсці
05.12.2019 / 12:2410РусŁacБел

Лукашэнка: Будзе вельмі нялёгка

Беларусь некаму стала «косткай у горле», і нам трэба прайсці гэты складаны перыяд, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА.

«Будзе вельмі нялёгка. І не таму, што мы няправільна выбралі мадэль, і не таму, што мы не на той мове размаўляем, і не таму, што ў нас Палата прадстаўнікоў не тая або парламент у цэлым. А таму, што Беларусь стала, «як у народзе кажуць, косткай у горле» некаму. Ужо вельмі камусьці карціць, таму што, бачыце, без рэсурсаў, без нейкіх вялікіх матэрыяльных запасаў яны (беларусы) неяк жывуць», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што краіне трэба разумна прайсці гэты складаны перыяд. «Тым больш вы бачыце: турбулентнасць у міжнародных адносінах. Вы бачыце, якая палітыка. Учора вы глядзелі кадры сесіі НАТА, бачылі «бязглуздзіцу» і выпады некаторых лідараў, уладных людзей. І з імі трэба будаваць адносіны, каб прайсці гэты вельмі цяжкі перыяд», - дадаў кіраўнік дзяржавы.-

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031