Знайсці
04.12.2019 / 20:09РусŁacБел

Пасажырка таксі ў Маладзечне скрала грошы з забытага ў салоне кашалька

Праваахоўнікам Маладзечна ўдалося за некалькі гадзін раскрыць крадзеж грошай з забытага ў салоне таксі кашалька, паведамілі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.

У міліцыю з заявай аб крадзяжы грошай звярнуўся 19-гадовы жыхар вёскі Краснае. Малады чалавек распавёў, што ў таксі ў яго выкралі 140 рублёў. Грошы, па словах пасажыра, былі ў кашальку, які ён пакінуў на заднім сядзенні. Да прыезду следча-аператыўнай групы кіроўца з пацярпелым самі знайшлі ў аўтамабілі забыты кашалёк. Ён быў схаваны паміж спінкай і сядзеннем, але грошай ўсярэдзіне не было.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілілі, што да крадзяжу грошай датычная беспрацоўная 28-гадовая жыхарка Маладзечна. Як высветлілася, пасля хлопца на заднім сядзенні таксіст падвозіў маладую пару. Кліенты памыліліся, назваўшы неіснуючы нумар дома. Аўтамабіль пара пакінула ў адным з двароў па вуліцы Міра.

Аператыўнікам удалося вызначыць меркаваны маршрут пасажыраў і іх магчымае месцазнаходжанне. Праз некалькі гадзін жанчына была затрыманая і дастаўленая для разбіральніцтва ў Маладзечанскі РАУС. Яна раскаялася і добраахвотна выдала выкрадзеныя грошы. Учынак дзяўчына патлумачыла тым, што на авантуру яе пацягнула, бо была нападпітку.

У дзеяннях фігурантка праваахоўнікі бачаць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.205 КК (крадзеж). Раней дзяўчына ў поле зроку праваахоўных органаў не трапляла.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031