Знайсці
03.12.2019 / 13:1632РусŁacБел

Гісторыя пра жэтон на метро, у якой — увесь наш нацыянальны характар

Гісторыя з Мінска, апублікаваў «Тутбай». Медсястра Марыя вяртаецца з працы. Ля ўваходу ў метро яна чуе, што там, усярэдзіне, мужчыну становіцца дрэнна. Дзяўчына вельмі хоча дапамагчы. Таму яна хутка купляе жэтон, праходзіць па ім унутр і там ужо дапамагае.

Мяркуючы па фота, Маша — вельмі прыгожая і ў яе наперадзе доўгае і шчаслівае жыццё.

У мяне ж па выніку засталося толькі адно пытанне: для куплі жэтона яна адстаяла чаргу?

Маша, ты — мой кумір. Ты — люстэрка і душа гэтай нацыі. Нацыі, народ якой у ходзе пратэстных акцый пераходзіць дарогу строга на дазвольны сігнал святлафора. Нацыі, дзе медсястра, каб дапамагчы чалавеку, якому раптам стала дрэнна ў метро, ​​трапляе ў гэта метро, толькі купіўшы жэтон, — і добра, калі гэта адбываецца хутка і няма чаргі, а то ж і чаргу трэба адстаяць дысцыплінавана.

У нашага народа ўсё было б вельмі добра, проста выдатна, мы б хутчэй за ўсе постсавецкія рэспублікі сталі членам ЕС, дагналі б Нямеччыну і, можа быць, давалі б у доўг Расіі, калі б добра папрасіла.Таму што парадак і дысцыпліна ў нас настолькі ў крыві, што ніякім немцам за намі не ўгнацца.

Нам у адным не пашанцавала: што нам, такім дысцыплінаваным, Лукашэнка пабудаваў аўтарытарызм і дыктатуру. Эх, Лукашэнка, пабудаваў бы ты нам дэмакратыю, мы б пры дэмакратыі пераходзілі на зялёнае святло, аказвалі дапамогу па жэтонах, не спазняліся б на працу, не давалі хабараў і здзіўлялі б усіх сваёй дысцыплінаванасцю.

А так у нас лёс такі: нам як сказалі, мы так і жывём. Не парушаем і без жэтона за сцяжкі не рвёмся.

Пятро Кузняцоў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031