Знайсці
29.11.2019 / 21:2739РусŁacБел

Беларускае пасольства ў Расіі: Словы Сямашкі пра супольны парламент і ўрад вырваныя з кантэксту

У беларускім пасольстве ў Расіі «Нашай Ніве» пракаментавалі заяву пасла Уладзіміра Сямашкі наконт супольнага парламента і ўрада Расіі і Беларусі.

«Калі ўважліва паслухаць запіс, то можна пачуць, што пасол робіць адсылку да Саюзнага дагавора, дзе ўсё тое, што ён сказаў, непасрэдна вызначана. Таму каментары тут залішнія, а вось вы вырвалі фразу з кантэксту і некарэктна вынеслі яе ў загаловак», — сказаў прэс-сакратар беларускага пасольства ў Расіі Алег Мазура.

Нагадаем, сёння пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў, што краіны працягваюць працу над узгадненнем дарожных карт паглыбленай інтэграцыі.

— Прэзідэнты дамовіліся, што мэты заяўлены грандыёзныя і яны не павінны змяняцца. Гэта пераход на ўніфікаванае падатковае заканадаўства, стварэнне адзіных рынкаў нафты, газу і электраэнергіі, стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расія і Беларусь аддаюць наверх пэўныя кіруючыя функцыі з абавязковым выкананнем, — сказаў Сямашка.

Чытайце таксама: Сямашка: Прэзідэнты дамовіліся стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі кіруючымі функцыямі

Апытанка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031