Даслаць навіну
Знайсці
27.11.2019 / 07:09

Туркам дазволілі не будаваць гатэль на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Што там будзе?

Улады дазволілі турэцкаму інвестару стварыць на месцы былога паліграфкамбіната на плошчы Якуба Коласа ў Мінску шматфункцыянальны комплекс замест запланаванага там раней пяцізоркавага гатэля. Пра гэта tut.by паведаміла некалькі крыніц.

У 2013 годзе ўрад Беларусі даручыў Мінгарвыканкаму заключыць інвестыцыйную дамову з турэцкай кампаніяй па ператварэнні былога будынка паліграфкамбіната імя Якуба Коласа ў цэнтры Мінска ў пяцізоркавую гасцініцу на 250 нумароў. Рэалізатар праекта - падкантрольная турэцкаму холдынгу «Ірад» кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль», якая валодае гасцініцай Crown Plaza на Кірава. Але ў 2016 годзе інвестдамову скасавалі па пагадненні бакоў з-за назапашаных ў інвестара штрафных санкцый і ўклалі дамову на праектаванне і будаўніцтва — гэта значыць без ільгот.

З таго моманту справа таксама толкам не зрушылася. «Мінск Прынцэс Гатэль» хіба што прыводзіў фасады будынка ў парадак пасля прадпісанняў мясцовых уладаў. Акрамя таго, інвестар працяглы час шукаў суінвестараў для рэалізацыі праекта.

Як кажуць інфармаваныя крыніцы, «Мінск Прынцэс Гатэль» вёў прадметныя перамовы з адным з вялікіх мінскіх дэвелапераў, але ў выніку туркаў не задаволілі ўмовы беларусаў. Зараз пошук суінвестараў працягваецца.

Але цікавей тое, што нядаўна «Мінск Прынцэс Гатэль» атрымаў згоду прэзідэнта на перапрафіляванне будынка паліграфкамбіната не ў гатэль, а ў шматфункцыянальны комплекс. То бок, тэарэтычна тут можа быць і гандаль, і офісы.

Такі разварот лагічны і можа прыцягнуць увагу патэнцыйных партнёраў. Бо цяпер у Мінску патрэба ў гатэлях (асабліва пяцізоркавых) у асноўным задаволеная, а вось якасных офісных плошчаў не хапае.

Паліграфкамбінат - не адзіны праблемны актыў «Мінск Прынцэс Гатэля». Так, улады могуць забраць у гэтай кампаніі будынак былога кінатэатра «Сучаснік», дзе туркі планавалі пабудаваць забаўляльны комплекс. Але руху на гэтым аб'екце няма ўжо некалькі гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30