Знайсці
22.11.2019 / 09:504РусŁacБел

На адным з участкаў у Мінску ўладнаму кандыдату напісалі 6,5%, а апазіцыянеру — больш за 50% ФОТАФАКТ

На адным з участкаў Пушкінскай акругі №103 старшыня камісіі падпісаў пратакол, паводле якога намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі (партыя Зялёных) атрымаў больш за 50% галасоў, а праўладны кандыдат, старшыня Мінгарсавета Васіль Панасюк — менш за 7%.

Дзіўны пратакол з выбарчага ўчастка №432 Фрунзенскага раёна Мінска апублікавала ў фэйсбуку Вольга Кавалькова.

Паводле дакумента, лічбы на ўчастку размеркаваліся наступным чынам:

  1. Дзяніс Тушынскі — 546 (50,2%)
  2. Аляксей Алянцэвіч — 173 (15,9%)
  3. Супраць усіх і сапсавана — 133 (12,2%)
  4. Аляксандр Шмацін — 91 (8,4%)
  5. Вольга Кавалькова — 72 (6,6%)
  6. Васіль Панасюк — 72 (6,6%).

Участак №432 быў складзены з работнікаў МАПІДа. Яго старшыня — намеснік дырэктара Завода буйнапанэльнага домабудавання № 1 МАПІД Генадзь Шпак.

Не трэба думаць, што гэта быў узорны ўчастак. Рэальная яўка, паводле падлікаў назіральнікаў, склала каля 44%, тады як камісія неяк налічыла 63%.

Як тады атрымалася такая дзіўная сітуацыя? Найхутчэй, старшыня камісіі проста пераблытаў лічбы.

Прозвішчы кандыдатаў запісваюцца ў пратакол у алфавітным парадку. Адпаведна, праўладны Панасюк мусіў быць трэцім. А старшыня камісіі чамусьці напісаў трэцім Тушынскага, аддаўшы яму галасы пераможцы.

Невядома, ці пратакол даехаў у такім выглядзе да акружной камісіі. На гэтым этапе кантролю з боку назіральнікаў няма.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031