Знайсці
19.11.2019 / 15:481РусŁacБел

У Магілёве 14-гадовая школьніца забрала чужыя рэчы ў гардэробе

Рэчы 24-гадовага магілёўца забрала з гардэроба забаўляльнага цэнтра школьніца. Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як малады чалавек згубіў нумарок ад гардэроба, паведамляе mogilevnews.by

— Не адразу выявіўшы прапажу, ён накіраваўся ў гардэроб, дзе высветліў, што яго рэчы ўжо забралі. Паліто і скураная сумка, у якой знаходзіліся дакументы і грошы, бясследна зніклі. Прычыненую шкоду мужчына ацаніў у 460 рублёў.

Высветлілася, што 14-гадовая школьніца ў той вечар разам з сяброўкамі была на дыскатэцы для падлеткаў. Знайшоўшы на падлозе згублены нумарок, разам са сваёй верхняй вопраткай яна забрала і чужое паліто з сумкай.

Частка выкрадзенага канфіскавана. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за крадзеж.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031