Даслаць навіну
Знайсці
19.11.2019 / 14:53 9

Каму з апазіцыі на выбарах напісалі найбольш галасоў РЭЙТЫНГ

Ніхто з прадстаўнікоў апазіцыі па выніках галасавання 17 лістапада не трапіў у парламент. У Палаце прадстаўнікоў будуць толькі праўладныя кандыдаты.

Павялічыць выяву

«Наша Ніва» азнаёмілася з канчатковымі лічбамі ЦВК, каб паглядзець, колькі ж галасоў набралі прадстаўнікі апазіцыі, паводле афіцыйных лічбаў.

Калі браць працэнтна, то найлепшы паказчык у Мікалая Лысёнкава з Стоўбцаў.

За яго, як лічыцца, аддалі свае галасы 13,1% выбарцаў, што прыйшлі на галасаванне. Лысёнкаў нават перамог на ўчастку ў вёсцы Стары Свержань. Далей ідзе столінскі сацыял-дэмакрат Сяргей Мазан, у яго 12,52%. Лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў набраў 12,51%.

Затое ў абсалютнай колькасці галасоў Дзмітрыеў займае першае месца, у яго 6375 галасоў.

Усяго на 39 галасоў менш у Мікалая Лысёнкава. А замыкае тут тройку Сяргей Мазан — 5767 галасоў.

У Мінску нечакана найлепшы вынік сярод усіх апазіцыянераў напісалі прадстаўніку партыі БСДГ (лідар Сяргей Чэрачань) Андрыяну Дыбоўскаму — 10,94%, альбо 4738 галасоў. Дыбоўскі балатаваўся ў Сухараве, а працуе ён прадпрымальнікам.

Рэйтынг па працэнтах:

  1. Лысёнкаў (Гавары праўду, Стоўбцы) — 13,1
  2. Мазан (БСДП, Столін) — 12,52
  3. Дзмітрыеў (Гавары праўду, Дзяржынск) — 12,51
  4. Канюс (БСДП, Брэст) — 11,38
  5. Дыбоўскі (БСДГ, Мінск) — 10,94
  6. Альшэўскі (АГП, Дзятлава) — 10,84
  7. Вештард (БСДП, Смаргонь) — 10,15
  8. Дамаскіна (БНФ, Наваполацк) — 9,47
  9. Давідовіч (АГП, Іўе) — 9,24
  10. Саранчукоў (БНФ, Гродна) — 9,23
  11. Краўцова (Зялёныя, Заслаўе) — 9,12
  12. Кавалюк (БСДП, Драгічын) — 8,79
  13. Галаніна (БСДП, Кобрын) — 8,31
  14. Канеўская (АГП, Гомель) — 8,11
  15. Апарын (Справядлівы свет, Мінск) — 7,94
  16. Левачоў (Гавары праўду, Лепель) — 7,85
  17. Чарнавус (БНФ, Баранавічы) — 7,65
  18. Петрусевіч (БСДП, Белавежская) — 7,62
  19. Шор (Справядлівы свет, Ліда) — 7,6
  20. Маслоўскі (БСДП, Брэст №4) — 7,47

Рэйтынг па колькасці галасоў:

  1. Дзмітрыеў (Гавары праўду, Дзяржынск) — 6375
  2. Лысёнкаў (Гавары праўду, Стоўбцы) — 6336
  3. Мазан (БСДП, Столін) — 5767
  4. Альшэўскі (АГП, Дзятлава) — 5161
  5. Давідовіч (АГП, Іўе) — 4944
  6. Дамаскіна (БНФ, Наваполацк) — 4874
  7. Дыбоўскі (БСДГ, Мінск) — 4738
  8. Вештард (БСДП, Смаргонь) — 4572
  9. Краўцова (Зялёныя, Заслаўе) — 4524
  10. Галаніна (БСДП, Кобрын) — 4482
  11. Кавалюк (БСДП, Драгічын) — 4468
  12. Петрусевіч (БСДП, Камянец) — 4096
  13. Канеўская (АГП, Гомель) — 4062
  14. Чарнавус (БНФ, Баранавічы) — 4036
  15. Левачоў (Гавары праўду, Лепель) — 3919
  16. Канюс (БСДП, Брэст) — 3896
  17. Лазарэнкаў (БСДП, Івацэвічы)- 3628
  18. Маслоўскі (БСДП, Брэст) — 3620
  19. Юркоў (Горкі) — 3554
  20. Апарын (Справядлівы свет, Мінск) — 3459

Зміцер Панкавец

28
Ляксандра / адказаць
19.11.2019 / 21:20
Напиши меньше голосов-плохо,напиши больше-никуда не годится?А если бы реальное количество "оппозиционерам" написали?Вообще дикий гвалт подняли бы из-за мизерности?
18
Ляксандра / адказаць
19.11.2019 / 21:22
даведка,Вам трудно понять,что просматривают откуда угодно,а голосуют только в округе?
0
Лара Крофт / адказаць
20.11.2019 / 12:34
Девушке на плечо приклеили плакат?! Так себе зрелище!(
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31