Знайсці
19.11.2019 / 10:3812РусŁacБел

Ведаеце, колькі камісія ў Віцебску налічыла кандыдатцы ад рускага свету Мірсалімавай? 3%

З самых актыўных прадстаўнікоў рускага свету ў Беларусі да выбараў дайшла толькі віцебская сталіністка Эльвіра Мірсалімава. Яна вылучалася ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, таму і трапіла ў бюлетэні.

Яе ідэйныя таварыш Арцём Агафонаў і Сяргей Лушч збіралі подпісы мясцовых жыхароў, але акружныя камісіі зарубілі іх ініцыятыву.

Эльвіра Мірсалімава балатавалася па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19. Па падліках камісіі, за яе прагаласавалі толькі 1736 чалавек. Гэта 3,17% ад колькасці ўдзельнікаў выбараў. Мірсалімава аказалася на 4-м месцы.

Кандыдатка ад рускага свету была прадстаўленая як спецыяліст па маркетынгу кампаніі «Гідрапрэс», але працуе там толькі па дамове падраду.

фота vybary2019.by

Кандыдатка ў дэпутаты Мірсалімава: Пара ставіць помнікі Сталіну ў Беларусі

Лушч, Агафонаў, Мірсалімава — «рускі свет» паспрабуе пралезці ў парламент

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930