Знайсці
16.11.2019 / 20:2019РусŁacБел

Вядучы тэледэбатаў на БТ: Ціск на членаў камісій — самы езуіцкі спосаб 

Палітычны аглядальнік Белтэлерадыёкампаніі, пастаянны вядучы тэледэбатаў Андрэй Крывашэеў у каментары карэспандэнту БелТА абурыўся паводзінамі незалежных назіральнікаў.

Ён бачыць сувязь паміж «правакацыямі назіральнікаў» і «спробамі стварыць скандал на выбарах і перавесці дэмакратычны працэс у працэс вулічны».

«Усе гэтыя акцыі, спробы ўзбудзіць людзей, максімальна палітызаваць грамадства ў цэлым і моладзь у прыватнасці прымеркаваны не да парламенцкай, а да будучай прэзідэнцкай кампаніі. Проста зараз арганізатары гэтых каналаў, як вопытныя лялькаводы, тузаюць за ўсё нітачкі, каб праверыць, які з іх працуе больш эфектыўна, куды трэба накіраваць максімальную колькасць энергіі, фінансавання, рэсурсаў», — расказаў Крывашэеў. 

«Пайшоў у ход самы езуіцкі спосаб — ціск на сябраў выбарчых камісій у разліку на тое, што яны павінны паддацца, спалохацца такіх правакацый. … [Падчас тэледэбатаў] іх абвінавачвалі ў тым, што яны фальсіфікуюць выбары. Атрымліваецца, усе 60 з лішнім тысяч чалавек, сярод якіх настаўнікі, дактары, іншыя годныя людзі, нібыта здзяйсняюць цяжкае крымінальнае злачынства», — наракае работнік БТ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031