Даслаць навіну
Знайсці
14.11.2019 / 13:37 19

Лукашэнка: Не трэба вякаць у СМІ і нават ужо на дзяржузроўні, што беларусы — гіры на нагах Расіі

Павялічыць выяву

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада прыняў з дакладам старшыню Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо і дзяржсакратара Рады бяспекі Станіслава Зася аб узаемадзеянні Беларусі і Расіі ў памежных пытаннях, паведамляе прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што паміж памежнікамі Беларусі і Расіі праблем няма, паміж ваеннымі і транспартнікамі таксама ўсё гладка, але калі ўсе пытанні выводзяцца на ўрадавы ўзровень, раптам з'яўляецца куча пытанняў.

«Як вынік, нас пастаянна папракаюць: «Мы ледзь не ўтрымліваем Беларусь. Яна абрынецца, калі мы яе не будзем датаваць, утрымліваць». Трэба палічыць, чаго нам каштуе абарона сумеснай мяжы. Нагадаць ім пра сістэму супрацьпаветранай абароны: яны доўга прасілі мяне, каб мы зрабілі яе сумесна. Ад Балтыкі да Чорнага мора мы сёння працуем на Расійскую Федэрацыю. Гэта таксама грошай каштуе, і не толькі грошай. і мы ўсё роўна нахлебнікі», — абурыўся ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што цяпер Беларусь і Расія вядуць перамовы па паглыбленні інтэграцыі. Паводле яго слоў, усе пытанні, якія ўзнікаюць неабходна «звесці, пакласці на стол і паказаць: старэйшыя браты-расіяне, вы паглядзіце, якія паслугі мы вам аказваем, і гэта нятанна». Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што нядаўна Беларусь за свае грошы закупіла ў Расіі самалёты Су-30см. «Але мы ж выконваем і функцыі абароны на гэтым напрамку Расійскай Федэрацыі, народа Расіі. Дык чаму нам не дапамагчы? Чаму не паставіць сучасную зброю? Мы ўмеем ёй карыстацца не горш, чым расіяне, але плацім за гэта каласальныя грошы.

Я не да таго, што мы не будзем выконваць свае функцыі. Я да таго, што не трэба вякаць у сродках масавай інфармацыі і нават ужо на дзяржаўным узроўні, што беларусы — гіры на нагах», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму трэба ўсе гэтыя пытанні зводзіць на ўзроўні ўрада і на стол: вось, мы дапамагаем. І каб расійскае грамадства ведала і разумела, што ніякія беларусы не нахлебнікі, што рускаму чалавеку, расіяніну, у Беларусі не горш, чым у Расіі. Давайце прама казаць: лепш, чым у Расіі. І яны гэта адзначаюць, — сказаў ён. — Таму, калі расійскае кіраўніцтва гатовае ў гэтым кірунку дзейнічаць, тады давайце будзем з імі заключаць новы дагавор па абароне нашых межаў.

Калі расіяне не хочуць гэтага, тады нам трэба быць гатовымі, як мы і працуем зараз, дзейнічаць, абараняючы свае інтарэсы ад імя Рэспублікі Беларусь, у адзіночку.

Усе гэтыя пытанні павінны быць адкрытыя, сумленныя і абмяркоўвацца на перамовах з кіраўніцтвам Расійскім Федэрацыі, у дадзеным выпадку з памежным ведамствам».

Беларусь і Расія раней ужо прапрацавалі далейшыя крокі па сумеснай абароне межаў. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якіх дамоўленасцей дасягнулі бакі і якія прапановы Дзяржпагранкамітэта з нагоды далейшага лёсу дагавора аб ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.

NN.by

0
Мірон / адказаць
15.11.2019 / 10:33
Расея вымірае і дэградуе, але ўсё адно аплочвае існаванне рэжыма Беларусі, які ніякай нацыянальнай ідэі акрамя залатога унітазу і прапанаваць не можа. І вось адны пабудавалі цалыя Дразды такіх 'унітазаў' , а другія пра гэта мараць. І пры гэтых дармавых грошах ніякага супраціву, бо нават людзі на самым нізе баяцца іх згубіць. Во, студэнты ніякага супраціву не аказваюць, пагналі 'галасаваць' - пайшлі. А тыя цёткі куратаршы? Адкуль яны павылазілі? А яны адтуль, з дармавых расейскіх грошай. Каб быць ідэёлагам не трэба нават мазгоў. Вы сабе ўяўляеце, якое гэта шчасце для шэрасці? Ну вось можаш быць ну проста з IQ каля нуля а і так грошы і нейкая 'пасада' ? Перанесі гэтую куратаршу ў ЗША, што яна б рабіла? Мо б ўзялі впзкі ў супермаркеце збіраць. А раз грошы прыйшлі з Расеі, то лукашэнка сам іх і размяркоўвае, на усю гэтую шэрасць, як і ён сам. Толькі я вот, шчыра, аднаго не разумею. Ну, на прыклад, атрымаецца у Расеі таго лукашэнка даціснуць і неяк Беларусь далучыць. Дык болей жа плаціць прыйдзецца! Частка кампаніх (зза санкцый) зьедзе. Значыць і так слабая эканоміка снане слабейшай. Частка людзей зьедзе, а значыць і так дэмаграфічна праблемны рэгіён стане яшчэ больш праблемным. У самой Расеі за Уралам страшная дэпапуляцыя. А ў Беларусь прыйдзецца ўкідаваць велізэрныя сродкі. Наўпрост кажучы - яшчэ лепей карміць за лаяльнасць. Навошта?
0
меркаванне / адказаць
15.11.2019 / 14:04
Мірон, а разве расея шмат грошай укладае ў Абхазію з Паўд. Асеціяй ці ў Прыднястроўе? Корміць крэмль толькі Чачню, бо там людзі са зброяй і з баявым вопытам, яшчэ на Крым траціць, каб карцінку нейкую стварыць (і то крысчане недавольныя, думалі будзе лепей). Дык чаму на беларусаў трэба вялікія расходы? Маўклівая паслухмяная большасць, якая рыпнуцца баіцца ў рэальным жыцці. Спачатку пасулят "чарка-шкварку", каб ціха захапіць, а потым будзе напляваць, як і на астатніх расейцаў.
0
Мірон / адказаць
15.11.2019 / 16:10
меркаванне, Прыднястроўе каштуе, усё самалётамі, праўда на якія 0,5м людзей. Вядома, гэта незначная частка бюджэту для Расеі, на мяжы статыстычнай памылкі. Але ў Белаусі можа якія 8М будзе. Пенсіі, адукацыя, вайсковая інфраструктура, пакупка 'эліт'. Яны ж не будуць хацець сацыяльных праблемаў, а хацець паказаць, што у 'расеюшке' лепей. Я разумею цікавасць да Украіны - каб Украіна карміла Расею, якая не хоча працаваць, абслугоўвала, да і прамысловпсць там добрая. Я разумею, чаму ссср напаў на Эўропу - просты грабёж, прыехаць і ўсё забраць. А вось навошта зараз каму завод 'Гарызонт', ці слаўны горад Лагойск - не разумею.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31