Знайсці
08.11.2019 / 17:235РусŁacБел

Кандыдатку абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варожасці падчас «Ланцуга памяці» каля КДБ

Акруговая выбарчая камісія па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 вынесла папярэджанне кандыдатцы Алене Талстой за «Ланцуг памяці» каля КДБ 29 кастрычніка ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 года.

«Ланцуг памяці-2019». Фота: svaboda.org.

Сам факт парушэнняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткай устанавілі сябры камісіі па іншай акрузе — Купалаўскай №95.

Камісія ўстанавіла, што пікет каля КДБ прысвечаны ахвярам НКВД, расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не з'яўляўся перадвыбарнай агітацыяй і не меў на мэце заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах. 

«Мела месца распаўсюджванне паведамленняў Талстой, якiя распальваюць нацыянальную варожасць (Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў)», — адзначаецца ў рашэнні.

Камісія вынесла папярэджанне Талстой за тое, што інфармацыйны стэнд, размешчаны ў рамках правядзення пікета, змяшчаў інфармацыю, не звязаную з перадвыбарнай агітацыяй і быў напоўнены інфармацыяй, якая не адносіцца да выбарчай кампаніі.

elections2019.spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031