Знайсці
06.11.2019 / 16:558РусŁacБел

Члены татарскага ўрада ў выгнанні заклікалі землякоў да байкоту службы ў расійскай арміі

Нагодай да заявы стала гісторыя Раміля Шамсутдзінава. Члены самаабвешчанага татарскага «ўрада ў выгнанні» заклікаюць да байкоту службы ў расійскай арміі. Пра гэта «Idel.Реалии» паведаміў Рафіс Кашапаў, які пазіцыянуе сябе ў якасці віцэ- прэм'ера ўрада.

Раней сябры «ўрада ў выгнанні» апублікавалі пост у фэйсбуку з аналагічнай заявай.

«Мы заклікаем да байкоту і руху да адмены прызыву», — гаворыцца ў допісе.

У інтэрнэце размешчана петыцыя «Свабоду Рамілю Шамсутдзінаву», якую ўжо падпісалі каля 20 тысяч чалавек. Аўтары петыцыі патрабуюць спыніць дзедаўшчыну ў войску, адправіць Раміля ў рэабілітацыйны цэнтр і вынесці яму апраўдальны прысуд.

З'езд Мілі Меджыліса, арганізацыі, якая пазіцыянуе сябе ў якасці прадстаўнічага органа татарскага народа, прайшоў у 2008 годзе ў Набярэжных Чаўнах. Дэлегаты, узначаленыя грамадскім дзеячам Фаўзіёй Байрамавай, зацвердзілі новую дэкларацыю аб незалежнасці Татарстана і склалі зварот у ААН з патрабаваннем неадкладна прызнаць і садзейнічаць у аддзяленні Татарстана ад Расіі па ўзоры Косава. На з'ездзе быў сфармаваны нацыяльны татарскі «ўрад у выгнанні», які ўзначаліў Віл Мірзаянаў, вядомы сваім выкрыццём савецкай праграмы вырабу хімічнай зброі ў пачатку 1990-х. Ён потым эміграваў з Расіі і цяпер пражывае ў ЗША.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031