Знайсці
06.11.2019 / 11:59РусŁacБел

Прадстаўнік ЗША ў ЕС назваў галоўную «ўмову» сустрэчы Трампа з Зяленскім

president.gov.ua

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў Еўрапейскім Саюзе Гордан Сондленд, які таксама з'яўляецца сведкам у працэсе аб імпічменце прэзідэнту Дональду Трампу, даў новыя паказанні Кангрэсу ЗША, у якіх заявіў, што Кіеў мог атрымаць ваенную дапамогу ад Вашынгтона толькі ў абмен на расследаванне ў дачыненні да былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і яго сына Хантэра.

Гэту ж умову, паводле яго слоў, неабходна было выканаць для арганізацыі сустрэчы двух лідараў. Расшыфроўка паказанняў пасла апублікаваная на сайце разведвальнай камісіі Палаты прадстаўнікоў.

Як піша The New York Post, словы Сондленда проста супярэчаць яго папярэднім паказанням, калі ён сказаў, што «ніколі не думаў», што на прадастаўленне дапамогі Кіеву былі дадзены якія-небудзь папярэднія ўмовы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031