Знайсці
03.11.2019 / 10:2112РусŁacБел

Журналісты паведамілі пра «шалёную нянавісць» Трампа да Украіны

The Washington Post паведамляе, што Дональд Трамп з першых дзён сваёй працы ў Белым доме адчуваў «шалёную нянавісць» да кіраўніцтва Украіны.

У сваім матэрыяле выданне спасылаецца на дзеючых і былых супрацоўнікаў адміністрацыі прэзідэнта.

Крыніцы спасылаліся на майскую сустрэчу Трампа з дарадцамі ў Авальным кабінеце. На ёй прэзідэнта спрабавалі пераканаць, што новы ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі заслугоўвае падтрымкі ЗША.

Тады кіраўнік Белага дома лічыў, што кіраўніцтва Украіны знаходзілася ў змове з дэмакратамі, каб падарваць яго прэзідэнцкую кампанію 2016 года.

На гэтай жа сустрэчы Трамп сказаў, што ўкраінскія чыноўнікі «жудасныя, карумпаваныя людзі».

«Мы ніколі не маглі гэтага зразумець. Былі абвінавачванні ў тым, што яны нейкім чынам працавалі з кампаніяй Клінтан. Былі абвінавачванні, што яны маглі нашкодзіць яму. Ён проста ненавідзеў Украіну», — заявіў чыноўнік Белага дома.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930