Даслаць навіну
Знайсці
23.10.2019 / 17:02 14

Віталь Гуркоў стаў весці спартыўную перадачу на СТБ

Шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, спявак рок-гурту Brutto Віталь Гуркоў стаў сувядоўцам перадачы «Тыдзень спорту» на дзяржаўным тэлеканале СТБ. Першы выпуск выйшаў у эфір 20 кастрычніка, піша Радыё Свабода.

Як кажа Свабодзе Віталь Гуркоў, першая перадача была тэставай, але цяпер падпісаная дамова з тэлеканалам на паўгода. Прапанова паўдзельнічаць у перадачы паступіла да яго нечакана.

«Запрасілі паспрабаваць — я зайшоў, паспрабаваў разок, а празь літаральна дні чатыры рабілі ўжо запіс праграмы, — расказвае ён. — Першы запіс быў такі шокавы, бо без падрыхтоўкі, адразу ў новым сьвеце, новым амплюа. Шчыра кажучы, я асабліва не спадзяваўся, і ўвогуле зьдзівіўся, што такая прапанова паступіла да мяне. Матулі спадабалася — сяджу ў тэлевізары ўсё ж такі».

Гуркоў кажа, на ролю сувядоўцы спрабавалі розных спартоўцаў, бо хацелі, каб чалавек быў наўпрост зьвязаны са спортам — нярэдка ў перадачу прыходзяць у якасьці гасьцей спартоўцы і трэнэры.

«Гісторыя была такая, што да мяне ў залю прыехала здымачная група СТВ, якая здымала ролік да чэмпіянату Эўропы, які будзе адбывацца ў нас у Менску, — згадвае Гуркоў. — Вырашылі здымаць у мяне, бо ў мяне самая прыгожая заля. І там хлопцы са здымачнай групы расказалі, што ёсьць такая прапанова. Спыталі, ці хацелася б мне паспрабаваць. Я падумаў — чаму б не».

Спартовец кажа, што зьдзівіўся ў тым ліку таму, што лічыў сябе «пэрсонай нон-грата» на дзяржаўнай тэлевізіі. Але ў размове з прадстаўніком каналу Гуркову ня ставілі ніякіх асаблівых умоваў кшталту забароны на нацыянальную сымболіку, «усё вельмі празрыста, добра». Хіба папрасілі весьці перадачу па-расейску:

«Я пры першай жа сустрэчы прапанаваў: давайце, мабыць, весьці эфір па-беларуску, было б цікава, я тады адчуваў бы, што вартую рэч раблю, — кажа Гуркоў. — Мне сказалі, што ўсё разумеюць, што клясна, калі будуць беларускамоўныя госьці, — можна і так, і так. Але гэта ўсё ж гэта бізнэс, рынак, а большасьць гледачоў расейскамоўная».

На пытаньне аб тым, ці хопіць часу і на спорт, і на музыку, і на працу на ТВ, Гуркоў упэўнена адказвае, што хопіць:

«Запіс звычайна праходзіць раз на тыдзень, я магу выдаткаваць на гэта час, тым больш, мне гэта цікава».

Радыё Свабода

2
I_г_а_р / адказаць
24.10.2019 / 09:15
Добра! Посьпехаў! 
1
меркаванне / адказаць
24.10.2019 / 12:30
Шкада, што паддаўся на танны довад нейкага стб. Гэта яны павінны былі прымаць ўмовы сапраўднага беларускага зорнага спартоўца, па-мойму.
2
Черная Русь / адказаць
24.10.2019 / 13:11
а что, есть люди, которые смотрят СТВ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30