Знайсці
22.10.2019 / 20:164РусŁacБел

Аборты і гей-шлюбы дазволілі ва ўсёй Вялікабрытаніі

У Паўночнай Ірландыі дэкрыміналізавалі аборты і дазволілі аднаполыя шлюбы. Рэгіён быў апошнім у Злучаным Каралеўстве, дзе яны былі забароненыя, піша BBC News.

Раней перарыванне цяжарнасці ў рэгіёне кваліфікавалася як злачынства супраць асобы і цягнула за сабой крымінальную адказнасць. Дазваляліся аборты толькі ў тым выпадку, калі жыццё жанчыны было ў небяспецы або існавала пагроза незваротнага і сур'ёзнага ўрону яе фізічнаму або псіхічнаму здароўю.

Цяпер паўночнаірландскія ўлады павінны распрацаваць правілы паслуг па перарыванні цяжарнасці, на гэта ў іх ёсць час да канца сакавіка.

Новыя правілы аб аднаполых шлюбах павінны прыняць да 13 студзеня 2020 года. У астатніх рэгіёнах каралеўства — Англіі, Шатландыі і Уэльсе — аднаполыя саюзы дазволілі ў 2014 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930