Даслаць навіну
Знайсці
22.10.2019 / 20:04 24

Лукашэнка даручыў адрэагаваць на размяшчэнне амерыканскіх танкаў у Літве

Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржсакратару Рады бяспекі і міністру абароны распрацаваць і ў найбліжэйшы час прадставіць яму план мерапрыемстваў па адэкватным рэагаванні на дзеянні, звязаныя з размяшчэннем у Літве каля мяжы з Беларуссю бранятанкавай тэхнікі і кантынгенту ўзброеных сіл ЗША. Пра гэта журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БелТА.

Павялічыць выяву

Паводле слоў дзяржсакратара Рады бяспекі, у Літву ўжо прыбываюць падраздзяленні амерыканскай бранятанкавай дывізіі. Пры гэтым месцам дыслакацыі абраны палігон Пабрадэ літаральна за 15 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. «Гэта адзін з найбуйнейшых ваенных палігонаў на тэрыторыі Літвы. Да гэтага часу амерыканскіх падраздзяленняў у гэтай краіне не было. Зараз яны там з'яўляюцца. Перш за ўсё прыбылі танкавыя падраздзяленні», — сказаў Станіслаў Зась.

Ён падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі нельга быць проста назіральнікам. «У любой краіне прапрацоўваюцца меры ў адказ. І кіраўнік дзяржавы паставіў задачу Дзяржсакратарыяту і Міністэрству абароны ўнесці прапановы па рэагаванні на гэты факт. Такія прапановы будуць адпрацаваны і пра іх паведамяць прэзідэнту ў пачатку наступнага тыдня», — заявіў Дзяржсакратар Рады бяспекі.

Станіслаў Зась асабліва падкрэсліў, што гэтыя дзеянні робяцца на фоне росту напружанасці ў рэгіёне і свеце, што ўплывае і на стан бяспекі. «Нам гэтага не трэба. Ці патрэбна Літве такая дадатковая напружанасць паміж нашымі дружалюбнымі народамі, хай яны самі прымаюць рашэнне», — выказаўся ён.

Тое ж самае тычыцца і пытання заклапочанасці беларускага боку з нагоды маштабных вучэнняў НАТА Defender Europe, якія плануецца правесці вясной 2020 года.

0
Леонид -А / адказаць
23.10.2019 / 06:21
litwin, уже не помню кто сказал на Западе - ,зачем с Россией воевать , - мы ее купим !!!
0
Ladzimir / адказаць
23.10.2019 / 09:25
Застаў дурня богу маліцца- ен лоб разаб'е.
Нічога не трэба рабіць. Трэба толькі паставіць нашы танкі на мяжы Смаленскай і Бранскай абласцей. І бедзе два эшалоны. Захопнікі не пройдуць.

0
Яугенi / адказаць
23.10.2019 / 12:07
НАТО- просто отреагировало на российско-белорусские учения под Брестом. Зачем надо было проводить эти учения- а теперь кричит "караул". Балаболка и болтун.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30