Знайсці
22.10.2019 / 15:278РусŁacБел

Якія маркі аўто не цікавыя зладзеям

У тройку самых папулярных марак машын, што выкрадаюцца зладзеямі, увайшлі ВАЗ (17%), Volkswagen (12%) і Audi (8%). Паводле звестак галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС, значна радзей прыходзіцца шукаць Ford (6,4%), Opel (6%), Merсedes-Benz (5,2%), паведамляе сталічная міліцыя.

Ніводнай заявы не паступіла ад уладальнікаў Subaru, Scania, Saab, Porsche, Jeep Grand Cherokee, Dodge, Lancia. Аднак ім усё ж не варта спадзявацца на супрацьугонныя ўласцівасці - хутчэй за ўсё, справа ў не гэтак шырокай распаўсюджанасці гэтых марак.

 Цяжэй за ўсё шукаць машыны, якія не валодаюць складанай сістэмай абароны і ідэнтыфікацыі - гэта BMW, Toyota і Lexus.

За 9 месяцаў гэтага года зарэгістравана 596 угонаў і крадзяжоў аўтатранспарту, знайшлі 552 аўтамабіля.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930