Знайсці
21.10.2019 / 16:56РусŁacБел

У Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама — новы начальнік

Аляксей Раманаў з 18 кастрычніка прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Аляксей Раманаў курыруе пытанні гандлю харчовымі і нехарчовымі таварамі, плодаагародніннай прадукцыяй, арганізацыі працы пунктаў грамадскага харчавання, сельскай гаспадаркі, а таксама вывучэння попыту і кан'юнктуры спажывецкага рынку тавараў. Акрамя таго, яму непасрэдна падпарадкоўваюцца Тэхналагічная харчовая выпрабавальная лабараторыя, упраўленне арэнды, будаўніцтва і эксплуатацыі будынкаў, упраўленне па эксплуатацыі гандлёвага цэнтра «Сталіца» і гандлёвы цэнтр «Партызанскі».

Аляксей Раманаў ў 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, а ў 2012 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 2009 па 2016 год Раманаў працаваў у ГУПР Мінгарвыканкама на пасадзе спачатку намесніка, а затым першага намесніка начальніка ўпраўлення, а з 2016 года знаходзіўся на кіруючых пасадах прадпрыемстваў камунальнай формы ўласнасці Мінска.

Раней ГУПР Мінгарвыканкама ўзначальваў Андрэй Улезла, які пазней перайшоў на пасаду гендырэктара КУП «Мінскхлебпрам».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930