Знайсці
20.10.2019 / 19:186РусŁacБел

Расійскі міністр Сілуанаў: Рашэнне пра крэдыт Беларусі на $600 млн залежыць ад прасоўвання ў пытанні далейшай інтэграцыі

kremlin.ru

Рашэнне пра крэдыт Беларусі на $600 млн пакуль не прынята і залежыць ад прасоўвання РФ і Беларусі ў пытанні далейшай інтэграцыі. Пра гэта, як перадае ТАСС, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Антон Сілуанаў у кулуарах сустрэчы Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і Сусветнага банка ў Вашынгтоне.

«Не вырашана пакуль [пытанне з выдзяленнем крэдыту Беларусі на $600 млн]. Па Беларусі дарожную карту адпрацоўваем цяпер. У нас жа задача ў рамках зацверджанай прэм'ерам дарожнай карты па сваіх раздзелах адпрацоўваць больш дэталёвыя планы», — сказаў Сілуанаў.

Ён дадаў, што рашэнне па пытанні з крэдытам на $600 млн залежыць ад таго, як «мы будзем рухацца на трэку інтэграцыйным».

Раней Сілуанаў казаў, што Расія даст Беларусі крэдыт памерам да $600 млн, сродкі пойдуць на рэфінансаванне плацяжоў у пагашэнне асноўнага доўгу па раней дадзеных Расійскай Федэрацыяй крэдытах.

У верасні беларускі пасол, спецпрадстаўнік па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы Уладзімір Сямашка заявіў, што праграма інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве паміж Расіяй і Беларуссю можа быць падпісаная 8 снежня 2019 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031