Знайсці
18.10.2019 / 18:175РусŁacБел

«Здзівіўся». Праціўнік завода АКБ пад Брэстам — пра сваю рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты

Уладзімір Мароз стаў адзіным з чатырох праціўнікаў акумулятарнага завода пад Брэстам, якога зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, паведамляе Tut.by.

Фота: Раман Кісляк.

Уладзімір Мароз балатуецца па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4. Вылучаўся двума спосабамі: праз збор подпісаў і ад Аб'яднанай Грамадзянскай партыі. Нягледзячы на ​​тое, што мужчына атрымаў падтрымку 1230 грамадзян, яго зарэгістравалі кандыдатам менавіта ад партыі.

Як прызнаўся берасцеец, надзеі на тое, што ён пройдзе ў наступны этап выбарчай кампаніі, у яго было мала.

— Я ж бачыў, як адправілі нашых кандыдатаў у кандыдаты. Сумненняў, што і мяне так жа адправяць, практычна не было. Але прыемна здзіўлены, — патлумачыў суразмоўца.

Сёння Уладзімір Мароз забярэ пасведчанне кандыдата і прыступіць да агітацыі. У найбліжэйшыя дні ён агучыць сваю падрабязную праграму. Як адзначыў кандыдат, адзін з галоўных яе пунктаў — барацьба за экалогію.

— Наша меркаванне па акумулятарным заводзе не змянілася. Вядома, гэту вытворчасць варта закрыць. Нам яно непатрэбна, — паведаміў Уладзімір Мароз.

Нагадаем, акрамя Уладзіміра Мароза ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах хацелі яшчэ тры ўдзельнікі кампаніі супраць акумулятарнага завода: Раман Кісляк, Аляксандр Кабанаў і Алена Макарэвіч. Ім у рэгістрацыі адмовілі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930