Знайсці
17.10.2019 / 14:57РусŁacБел

За суткі распродажу «Белавія» выкупілі больш як 60 тысяч месцаў

Авіякампанія «Белавія» з 16 па 17 кастрычніка праводзіла распродаж. Упершыню ў акцыю ўключылі ўсе рэгулярныя кірункі. Кошт квіткоў на ўсе рэгулярныя рэйсы склала 20 еўра + таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра + таксы і зборы - у адзін бок, піша Tut.by

За суткі прадалі больш за 60 тысяч месцаў, а самымі папулярнымі напрамкамі сталі Масква, Тбілісі і Калінінград.

У Маскву было набыта 4650 месцаў, Тбілісі - 4294. У топ-3 лідэраў па продажах увайшоў і Калінінград - 3551 месца па цане 34,56 еўра туды-назад. У пяцёрку самых запатрабаваных гарадоў ўвайшлі Санкт-Пецярбург і Нур-Султан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031