Знайсці
17.10.2019 / 14:471РусŁacБел

Афіцыянт з Гродна весела пагуляў у Маскве на 12 тысяч скрадзеных рублёў

З сейфа ў офісе аднаго з прыватных прадпрыемстваў у Гродне невядомы скраў больш за 12000 рублёў. Замкі дзвярэй і самога сейфа не былі пашкоджаны. Менавіта з гэтай прычыны праваахоўнікамі была вылучана асноўная версія — у зламысніка былі ключы, паведамляе абласная міліцыя.

Неўзабаве асноўныя падазрэнні ўпалі на маладога чалавека, які працаваў афіцыянтам у гэтым прадпрыемстве. Аказалася, што ён ведаў, дзе ляжыць ключ ад дзвярэй офіса (той неабачліва быў пакінуты ў агульнадаступным месцы), непрыкметна яго ўзяў, трапіў у памяшканне і пасля крадзяжу вярнуў на месца. Сейф зламысніку атрымалася адкрыць зноў пакінутым у шуфлядцы стала ключом, з якім былі зробленыя аналагічныя маніпуляцыі.

Як толькі малады чалавек абзавёўся грашыма (ён ведаў, што там іх павінна быць дастатковая колькасць — вечарам у рэстаране было вяселле), то адразу ж выклікаў таксі і адправіўся ў Мінск.

Адтуль, змяніўшы перавозчыка, паехаў у Маскву. Выкрадзеных сродкаў хапіла на некалькі дзён актыўнага адпачынку і набыццё дарагога мабільнага тэлефона.

Вяртаўся дадому хлопец ужо на маршрутцы. На ўездзе ў Гродна яго затрымалі — у аператыўнікаў ужо была інфармацыя аб яго дачычнасці да здзяйснення крадзяжу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930