Знайсці
15.10.2019 / 15:306РусŁacБел

У Дзярждуме абвінавацілі Беларусь у здрадзе з-за затрымання расіянкі

Інцыдэнт з затрыманнем у Мінску па запыце ЗША расіянкі Ганны Багачовай, якая знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі, дэманструе здраду з боку Беларусі. Пра гэта РІА Навіны заявіў член камітэта Дзярждумы па справах СНД Віктар Вадалацкі.

«Сумна тое, што некаторыя мае калегі, якія ўжо падыходзілі да мяне, улічваючы, што як раз камітэт адказвае за ўзаемадзеянне і працу з суайчыннікамі, што гэта здрада», — сказаў дэпутат.

Па словах Вадалацкага, у Расіі нікому незразумела, чаму Беларусь паводзіць сябе такім чынам. Ён запэўніў, што гэтай сітуацыяй неўзабаве зоймуцца адпаведныя структуры. «Ганна Багачова павінна быць адпушчаная», - падкрэсліў парламентарый.

Пра затрыманне Багачовай у Мінску стала вядома раней 15 кастрычніка. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Расіі; член Грамадскай палаты Аляксандр Малькевіч удакладніў, што жанчыну затрымаў Інтэрпал па запыце ЗША ў рамках справы аб умяшанні Расіі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2016 года. Беларускія ўлады пакуль не каментавалі дадзены інцыдэнт.

Ганна Багачова, супрацоўніца пецярбургскага «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», разам з яшчэ 12 расіянамі абвінавачваецца Мінюстам ЗША ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Сярод абвінавачаных фігуруе бізнэсмэн Яўген Прыгожын, які, як і Багачова, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Амерыканскія ўлады звязваюць «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» са структурамі, якія маюць дачыненне да Прыгожына.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930