Знайсці
15.10.2019 / 08:322РусŁacБел

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць ваенныя дзеянні ў Сірыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў турэцкаму лідару Рэджэпу Таіпу Эрдагану і запатрабаваў неадкладна спыніць агонь у Сірыі, заявіў амерыканскі віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, ЗША не давалі Турцыі «зялёнае святло» на ўварванне ў Сірыю.

CША «проста не будуць і далей цярпець турэцкае ўварванне ў Сірыю», дадаў Пенс. Па словах, віцэ-прэзідэнта, ён асабіста накіруецца на Блізкі Усход па даручэнні Трампа.

Турцыя пачала ваенную аперацыю на паўночным усходзе Сірыі 9 кастрычніка, яе мэта, як сцвярджае Анкара, заключаецца ў выцясненні курдскіх «атрадаў народнай самаабароны» (YPG) і «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» (SDF) ад мяжы, дзе плануецца стварыць зону бяспекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930