Знайсці
14.10.2019 / 09:5410РусŁacБел

Пададзена заяўка на шэсце і мітынг у Курапатах на Дзяды

Дзяды ў Курапатах у мінулым годзе, фота Волі Афіцэравай

Кансерватыўна-хрысціянская Партыя — БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінскі аблвыканкам на правядзенне традыцыйных мемарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды. Сёлета акцыя плануецца 3 лістапада (нядзеля).

Прадугледжана правядзенне шэсця і мітынгу ў традыцыйным фармаце, паведамляе прэс-служба партыі.

Акцыя праводзіцца ў наступным фармаце: збор каля завода «Прамень» на станцыі метро Парк Чалюскінцаў, затым шэсце праспектам Незалежнасці, вуліцай Каліноўскага ды іншымі вуліцамі да ўрочышча, жалобны мітынг у Курапатах.

Нагадаем, што 29 кастрычніка ў Курапатах таксама плануецца «Ноч расстраляных паэтаў», у 72-я ўгодкі масавага расстрэлу прадстаўнікоў інтэлігенцыі ва ўрочышчы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031