Даслаць навіну
Знайсці
09.10.2019 / 09:31 7

У Вільні з'явілася незвычайная скульптура. На ёй адлюстраваны і беларус ФОТАФАКТ

Павялічыць выяву

Delfi.lt

На праспекце Канстытуцыёс (за ракой Вілія), каля будынка №23, з'явілася новая бронзавая скульптура Вітаўтаса Налівайкі «Прыяцелі», створаная яшчэ ў 2008 годзе.

Віленчукі ўжо ведаюць гэта месца па велізарнай скульптуры коніка на сцяне будынка, піша Delfi. Гэтая скульптура створана Альгісам Грышкявічусам. 6-метровы конік важыць каля 700 кг.

Новая скульптура «Прыяцелі» — гэта мужчыны, якія сімвалізуюць прадстаўнікоў чатырох нацыянальнасцяў: паляк з вусамі і ў канфедэратцы, беларус у футравай вушанцы, літовец са свіной галавой пад пахай і габрэй, што летуценна глядзіць у неба.

«Прыяцелі» — саркастычная копія савецкага манумента «Чатыры Камунары», якая адлюстроўвае разлад паміж народамі, бессэнсоўнае і неабгрунтаванае пагаршэнне адносін паміж людзьмі.

Гэтую скульптуру на мінулым тыдні набыў парк каменных скульптур Vilnojа. Яе перавезлі туды з невялікага парку ў Неменчыне.

«Трэба выцягваць мастацтва з лясоў і кутоў і дэманстраваць людзям. Мы хочам, каб скульптуры былі даступныя больш шырокай аўдыторыі. Таму вырашылі часова размясціць скульптуру «Прыяцелі» ў Вільні», — сказаў заснавальнік Vilnojа прадпрымальнік Відмантас Марціконіс.

NN.by

0
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / адказаць
09.10.2019 / 12:12
А что - колоритный такой, весьма натуралистичный алкотрэш ! )))) Да и фамилия у скульптора в тему - Наливайко! )))
Набухались ребятушки будь здоров!
5
Гісторык / адказаць
09.10.2019 / 12:44
Гэта называецца імідж. Заработалі за час савецкай ўлады. І да сёння спецыялізуемся ))
1
Ліцьвін металіст / адказаць
11.10.2019 / 16:07
Ну пэўна ёсьць у гэтых вобразах нешта праўдзівае, праўда розным ідэалістам мо і не спадабаецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31