Знайсці
08.10.2019 / 14:217РусŁacБел

Кіраўнік Мінска расказаў, што прымае рашэнні з улікам каментароў у інтэрнэце

Карэспандэнт «Нашай Нівы» паразмаўляў з кіраўніком Мінска Анатолем Сіваком у кулуарах «Мінскага дыялога». 

Мы спыталіся, якія праблемы горада здаюцца яму асноўнымі, той указаў на камунальныя пытанні, назваўшы іх «дошкай ганьбы»: у асобных раёнах перапоўненыя садкі і школы, недзе ёсць неакультураныя зялёныя і жылыя зоны.

«У бліжэйшыя тры гады пабудуем 20 новых установаў адукацыі», — запэўніў ён. 

«Я вось чытаю каменты пра сябе і пра гарадскую палітыку ў інтэрнэце. І ўспрыманне гэтай крытыкі рознае: ёсць цікавы канструктыў, а ёсць проста абразы. Канечне, любыя дзеянні ты карэктуеш з улікам меркавання людзей. І тут момант, што вось калі ўказваюць на праблемы, то я нават недзе пасміхаюся, бо, далібог, магу пералічыць гэтых праблем больш, чым хто з каментатараў. І канечне ведаю, дзе і што патрабуе рашэння. А вось хай бы яны лепш давалі талковыя парады адразу, як тое ці іншае зрабіць лепш, танней — прапаноўвалі, а не толькі крытыкавалі!» — сказаў Сівак.

Таксама ён паразважаў пра турызм.

«Мы не імкнемся зрабіць Мінск падобным да нейкага іншага горада. Троху вось турыстаў у нас паболела, калі верыць статыстыцы. Ёсць праблема, што ў горадзе аб'ектыўна не склалася з нейкай старадаўняй забудовай, цікавымі музеямі, архітэктурай.

Я вось недзе вычытаў паняцце «тусовачны турызм», можа, нават у вас. Вось гэта шанец!

Пра яго актыўна гавораць месяцы тры, накірунак здаецца цікавым. І тыя міжнародныя падзеі, якія праходзяць у Мінску, яму спрыяюць. Я не хачу сказаць «давайце больш Зыбіцкіх пабудуем і турыст пацягнецца», але гэта адно з аднаго вынікае. Напэўна, у бліжэйшы час са спецыялістамі разбярэмся, якія месцы Мінска маглі б стаць нашымі турыстычнымі фішкамі, пакуль недастаткова распіяранымі», — дадаў кіраўнік Мінска. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031