Даслаць навіну
Знайсці
07.10.2019 / 16:32 11

Мілая гісторыя: курсант МНС аддаў куртку дзяўчынцы, якая замярзала на прыпынку

Самая мілая гісторыя мінулых выходных адбылася на адным з мінскіх аўтобусных прыпынкаў. Курсант МНС заўважыў малую дзяўчынку, якая змерзла — і аддаў ёй свой бушлат.

Гісторыяй падзялілася ў сацсетках мама дзяўчынкі.

Адбылося ўсё на прыпынку каля гандлёвага цэнтру «Мома».

«Мы сядзелі з дачкой на прыпынку позна ўвечары. Дачка стала казаць, што змерзла, я яе абняла і спрабавала сагрэць, а ён да нас падышоў і даў куртку, а сам стаяў без яе. А аўтобуса яшчэ доўга не было!» — напісала ўзрушаная жанчына.

Яна падзялілася і фотаздымкамі задаволенай дачкі ў бушлаце і самога хлопца, які, праўда, адвярнуўся на здымку.

Павялічыць выяву

«Наша Ніва» высветліла асобу хлопца. Гэта 22-гадовы Віталь Панасевіч, курсант 3-га курса Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Хлопец родам з Гродна, вучыцца на факультэце папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Сям'я звычайная: бацька — мытнік, мама — намесніца дырэктара ў школе. 

Павялічыць выяву

Панасевіч расказаў «Нашай Ніве», што, на яго погляд, нічога надзвычайнага ён не зрабіў.

«Гэта было ўвечары ў суботу на прыпынку каля станцыі метро «Магілёўская». Каля 11-й вечара я чакаў аўтобус, каб паехаць у інтэрнат.

На прыпынку сядзела жанчына з дачкой. І я пачуў, як дзяўчынка кажа, што ёй халодна. Тады я прапанаваў ёй сваю куртку. Жанчына ўзяла, падзякавала мне.

Праз хвілін 10 прыехаў аўтобус і мы з імі паехалі. Вось і ўся гісторыя, — кажа Віталь. — Увогуле, я не лічу, што зрабіў штосьці надзвычайнае. Так мусіць паступаць кожны. Дзяўчынка замярзала, яе мама была ў тонкім паліто — вы б што, не зрабілі б так, як я?»

Гісторыя ўжо дакацілася і да бацькоў Віталя, якія жывуць у Гродна. 

«Яны пахвалілі, сказалі, што малайчына, сын, рады за цябе», — кажа хлопец.

УШ

4
Свободный / адказаць
07.10.2019 / 20:59
Алег С., так и вижу как курсант достает свою платиновую карту!!! Кстати так и мыслят молодые борщеварки прыехавшие у сталицу искать настаящых мужчин
16
Грязный Гарри / адказаць
07.10.2019 / 22:17
Отдал казенную телогреечку с нашивками и погонами (завтра отдадут обратно) парень из простой белорусской семьи.Папа таможенник в Гродно.Мама замдиректора школы там же.............................................
1
vladzenk / адказаць
08.10.2019 / 14:55
Малайчына хлопец!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31