Даслаць навіну
Знайсці
06.10.2019 / 09:04 5

Хто можа ўзначаліць Генштаб пасля Белаконева?

Тэлеграм-канал Абаронка_by апублікаваў спіс патэнцыйных кандыдатаў на пост начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл у выпадку абрання дэпутатам дзеючага начальніка Алега Белаконева.

Ягор Лебядок у сваім тэлеграме адзначае, што пасада дэпутата досыць нізкая, папярэднія начальнікі ўладкоўваліся лепей.

Лебядок лічыць, што прызначэнне на пасаду начальніка Генеральнага штаба Паўла Муравейкі ўзмацніла б дзейнасць Узброеных Сіл у частцы інфармацыйна-псіхалагічнага проціборства.

Павялічыць выяву

Павел Муравейка.

«Даводзіцца прызнаць, што па гэтай частцы ў нас сур'ёзны правал», — піша Лебядок.

Можна разлічваць на нядрэннае развіццё прынцыпаў вайсковых аперацый з улікам інфармацыйнага складніка — ад аператыўнага прыкрыцця да асобных мерапрыемстваў і інфармацыйнай працы на міжнароднай арэне.

Што тычыцца кандыдатуры камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёра Ігара Голуба, то яго прызначэнне азначала б узмацненне ўвагі да профільнага віду войскаў.

Павялічыць выяву

Ігар Голуб.

«Вядома, сфера СПА заўсёды актуальная, плануецца закупка 12 шматмэтавых знішчальнікаў Су-30см і іншыя мерапрыемствы і ёсць над чым сур'ёзна працаваць у ВПС і СПА. Магчыма, ёсць і нюансы ў рабоце адзінай СПА з Расіяй», — піша Лебядок.

Наконт кандыдатуры Вадзіма Дзенісенкі Лебядок піша, што ён «мужык нармальны», пад яго кіраўніцтвам праведзена істотная мадэрнізацыя сіл спецаперацый Беларусі.

Павялічыць выяву

Вадзім Дзенісенка.

«Калі ва Узброеных Сілах будзе пастаўлена больш жорстка задача па падрыхтоўцы войскаў выключна для лакальных канфліктаў, рашэнні аператыўных задач абмежаванымі кантынгентамі, міратворчых аперацыях, то яго кандыдатура цалкам падыходзіць», — піша Ягор Лебядок.

А вось прызначэнне на пасаду начальніка Генштаба генералаў Аляксандра Вальфовіча або Віктара Хрэніна, на думку Ягора Лебядка, азначала б працяг агульнага развіцця Узброеных Сіл.

0
Снова Йа / адказаць
06.10.2019 / 08:53
Кто из них НЕ является агентом Кремля?...
1
HENRIK KWINTA / адказаць
06.10.2019 / 09:56
Чем больше в армии "ДУБОВ", тем крепче наша оборона!
0
Алег С. / адказаць
07.10.2019 / 21:03
Што той салдат, што гэты... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31