Знайсці
03.10.2019 / 21:233РусŁacБел

Зяленскі растлумачыў значэнне «формулы Штайнмаера»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што формула Штайнмаера не прадугледжвае адмовы Украіны ад Данбаса і прызнання анексіі Крыма.

Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце.

«Давайце разбяромся, што гэта за формула. Ці прадугледжвае яна, што Украіна прызнае анексію Крыма і адмаўляецца ад Данбаса? Не. Ці прадугледжвае яна, што выбары на Данбасе адбудуцца заўтра і пад дулам кулямётаў? Не», — сказаў кіраўнік Украіны, адзначыўшы, што тры гады таму Пятро Парашэнка заяўляў пра пачатак работы па імплементацыі гэтай формулы.

Па словах Зяленскага, гэтая формула кажа толькі адно — калі павінен запрацаваць так званы закон пра спецыяльны статус Данбаса.

«А менавіта — пасля правядзення там мясцовых выбараў, якія адбудуцца па Канстытуцыі Украіны, паводле заканадаўства Украіны і пасля публікацыі справаздачы АБСЕ пра тое, што выбары прайшлі ў адпаведнасці з міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі», — сказаў ён.

Нагадаем, адразу пасля ўзгаднення формулы Штайнмаера ў гарадах Украіны пракацілася хваля пратэстаў з заклікам не дапусціць капітуляцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031